Лукашэнка прызначыў намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях

29/04/2020 - 15:55

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях. Ім стаў Андрэй Юржыц, які дагэтуль ачольваў галоўнае ўпраўленне дзяржсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый ды грамадзянскай абароны МНС Беларусі (на гэтую пасаду палкоўнік унутранай службы быў прызначаны ў верасні 2018 года). Указ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 29 красавіка 2020-га, паведамляе БЕЛТА.

Пасада намесніка міністра стала вакантнай ў пачатку красавіка сёлета, калі "па хваробе" быў звольнены ў запас генерал-маёр унутранай службы 50-гадовы Генадзь Ласута. Ён прапрацаваў на ёй больш за дзесяць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі