Лукашэнка прыгразіў ураду турмой: я пакуль яшчэ па-добраму з вамі размаўляю

25/07/2019 - 08:57

Аляксандр Лукашэнка прыгразіў ураду турмой. 25 ліпеня падчас паездкі ў Веткаўскі раён яго абурылі лічбы падзежу жывёлы.

"Яшчэ раз паўтараю для ўрада і на будучыню: за падзеж жывёлы сядзеце ў турму,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — 85 тысяч, здаецца, па мінулым годзе. Вы ўяўляеце, колькі б гэта было мяса!".

Лукашэнка заявіў, што гэта недапушчальна. Паводле яго слоў, прычынамі падзежу жывёлы называюць ці дрэнныя кармы, ці яшчэ нешта. "Бязладнасць! Я пакуль яшчэ па-добраму з вамі размаўляю", — эмацыйна сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў Генеральнай пракуратуры працягваць ушчыльную займацца згаданай праблемай.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі