Лукашэнка прыгразіў спыніць прапампоўку газу ў Еўропу

11/11/2021 - 10:44
Транзіт газу можа быць перакрыты ў выпадку ўвядзення санкцый супраць Беларусі​

Газаправод Ямал-Еўропа можа быць перакрыты ў выпадку, калі Еўрасаюз увядзе новыя пакеты санкцый супраць Беларусі і закрые межы з рэспублікай, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна ў чацвер.

Транснацыянальны экспартны магістральны газаправод Ямал-Еўропа праходзіць праз тэрыторыю Беларусі, прычым апошнім часам аб'ём транзіту газу з Расіі на Захад значна вырас.

"Мы абаграваем Еўропу, яны нам яшчэ пагражаюць, што закрыюць мяжу. А калі мы перакрыем прыродны газ туды? Таму я б кіраўніцтву Польшчы, літоўцам і іншым безгаловым парэкамендаваў думаць перш чым гаварыць. Але гэта іх справа. Закрыюць — няхай закрываюць. Але МЗС павінен папярэдзіць усіх у Еўропе: калі толькі яны ўвядуць нам дадатковыя санкцыі, "неператраўныя" і "непрымальныя" для нас, мы павінны адказваць", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 лістапада Лукашэнка заявіў, што ў лагер мігрантаў на беларуска-польскай мяжы спрабуюць перакінуць зброю і боепрыпасы. Паводле яго словаў, гэта адбываецца для таго, каб справакаваць канфлікт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі