Лукашэнка прыехаў на палігон пад Баранавічы паглядзець на беспілотнікі

21/10/2022 - 08:35
Выстава для Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

21 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прыехаў на Абуз-Лясноўскі палігон у Баранавіцкім раёне паглядзець на айчынныя распрацоўкі ваенна-прамысловага комплексу. Яму прадэманстравалі як баявое выкарыстанне беспілотнікаў, так і сродкі барацьбы з дронамі. "Непажадана, вядома, каб нашы ўзоры ваявалі ва Украіне: усё-такі свае людзі", — казаў Лукашэнка.

На выставе на палігоне былі беспілотнікі беларускай, кітайскай і расійскай вытворчасці.

Пра тое, што ён хоча ў пятніцу падрабязна пагаварыць пра беспілотнікі, Аляксандр Лукашэнка сказаў днямі на сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімірам Гусаковым. "Яны вельмі актуальныя, зыходзячы з урокаў вайны ва Украіне", — адзначыў ён тады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі