29 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Дзяржаву Катар. Як паведамляе яго прэс-служба, самалёт беларускага кіраўніка зрабіў пасадку ў Досе ў міжнародным аэрапорце Хамад.
У аэрапорце Лукашэнку сустракаў міністр фінансаў Катара Алі Шарыф аль-Імадзі ды іншыя афіцыйныя асобы гэтай дзяржавы.
Падчас афіцыйнага візіту ў Катар кіраўнік Беларусі плануе сустрэцца з эмірам краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. Кіраўнікі дзвюх дзяржаваў падпішуць шэраг двухбаковых дакументаў.
Пасля Катара Лукашэнка накіруецца з працоўным візітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.