Лукашэнка сустракаецца з Бягловым / прэс-служба Лукашэнкі
Некаторыя расійскія гарады і рэгіёны варта "замацаваць" за Беларуссю, як гэта было ў савецкі час. Такую прапанову Аляксандр Лукашэнка агучыў падчас сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.
"Пара вяртацца да савецкай практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву. Але супрацоўнічаць нам перш за ўсё трэба з гэтымі рэгіёнамі. Адказнасць была ў тым, што ўсё, чаго не было ў Ленінградзе і вобласці, асабліва ў Калінінградзе, мы абавязаны былі вырабіць і паставіць", — заявіў Лукашэнка.
У савецкі час Беларусь называлі "зборачным цэхам СССР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут