Лукашэнка — пра мігрантаў на мяжы з краінамі ЕС: "Мы лавіць іх не будзем"

02/07/2024 - 17:13

Сілавікі ў Беларусі не атрымаюць загаду лавіць мігрантаў / БЕЛТА

2 ліпеня, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці РБ, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС. Як вядома, Захад ускладае адказнасць за яго на рэжым Лукашэнкі. Польшча з-за яго разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы (да гэтага падштурхнула гібель польскага вайскоўца), пра што папярэдзіла Кітай. І ў гэтай сітуацыі Аляксандр Лукашэнка дапусціў ваяўнічую рыторыку.

"Мы лавіць іх не будзем! — гаварыў Лукашэнка. — ...Галоўнае ў тым, што я не маю намеру аддаваць загад памежнікам, вайскоўцам і іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы".

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз усклаў адказнасць за міграцыйны крызіс на... Захад. Падобную заяву ён зрабіў і па сітуацыі на мяжы з Украінай: "Я б папрасіў украінцаў... не сваволіць з агнём. Гэта вельмі небяспечна". А яшчэ беларускія вайскоўцы нібыта "перахопліваюць беспілотнікі, якія накіроўваюцца ў Расію і пераносяць выбухоўку для ўчынення тэрактаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі