Лукашэнка — пра хакей: Заўзятары абураюцца і пішуць мне лісты

25/05/2017 - 10:35

Аддачы і вынікаў ад беларускага хакея запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 25 траўня. 

У свіам уступным слове кіраўнік дзяржавы заявіў, што нарада праводзіцца не таму, што беларускія хакеісты дасягулі высокіх вынікаў, або таму, што, як прынята казаць у грамадстве, ён сам гуляе ў хакей. Нарада скліканая таме, што хакей, як і футбол, — найбольш масавыя віды спорту.

Ён чарговы раз заявіў, што гэта пытанне ідэалогіі. "Гэта настрой людзей, галоўная ідэалогіі любой краіны. Ідэалогія — гэта не лекцыі. На лекцыі можа прыйсці максімум 300-500 чалавек. Хакейны ж матч глядзяць мільёны", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Рэзкую крытыку кіраўніка дзяржавы выклікалі апошнія выступы нацыянальнай зборнай. Ён нагадаў, што Беларусь праваліла алімпійскі кваліфікацыйны турнір, саступіўшы зборнай Славеніі. Другі год запар зборная балансуе на мяжы вылету з наймацнейшай групы на чэмпіянаце свету.

Паражэнчыя настроі хакеістаў таксама Лукашэнку не спадабаліся: "Інтэрв'ю давалі самі хакеісты перад апошнімі дзвюма гульнямі. І казалі пра адно: ніхто пра плэй-оф ужо не думае, дай бог бы ўтрымацца ў гэтым вышэйшым дывізіёне. Настроі такія ў хакеістаў — гэта асобная размова". 

Асобна раскрытыкаваў кіраўнік Беларусі мінскі клуб "Дынама" і ўнутраны чэмпіянат, які так і не стаў кузняй кадраў для рэзерву. Лукашэнка паведаміў, што ў хакей укладаюцца значныя грошы — 18% ад усіх выдаткаў на фізкультуру і спорт з улікам сродкаў падтрымкі з усіх крыніц. 

"Замест гонару за колеру свайго сцяга пасля вашых гульняў заўзятары проста абураюцца. Яны ўжо мне пачалі пісаць лісты. І я з імі згодны: абсалютна бязвольныя выступы, адсутнічае камандная гульня, не кажучы ўжо пра індывідуальнае майстэрства. Дый трэнерская праца агідная", — не хаваў эмоцыяў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі