Лукашэнка перакананы, што дэсантнікі забяспечаць ваенную бяспеку Беларусі

01/08/2020 - 09:29
Аляксандр Лукашэнка наведвае 103-ю Віцебскую паветрана-дэсантную брыгаду / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларускія воіны-дэсантнікі зробяць усё, каб захаваць мір, забяспечыць ваенную бяспеку і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Лукашэнка павіншаваў з 90-годдзем Дня дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый: "Вам па плячы самыя складаныя задачы ў найбольш цяжкіх і небяспечных умовах. Вы эліта Узброеных сіл краіны, прыклад служэння Айчыне для моладзі, якая ўступала ў жыццё".

Лукашэнка наведвае дэсантнікаў / president.gov.by

У папярэднія гады Аляксандр Лукашэнка не віншаваў ваеннаслужачых с Днём дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый. Раней віншаванні накіроўваў міністр абароны.

У ходзе выбараў летам 2020 года Аляксандр Лукашэнка наведаў 38-ю Брэсцкую асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду, 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду, 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы і іншыя. На сустрэчах з вайскоўцамі ён размаўляў пра падтрыманне баяздольнасці Узброеных Сіл асабліва, калі гэта "актуальна ва ўмовах абвастрэння глабальных супярэчнасцяў, калі нарастае ваенная эскалацыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі