Лукашэнка павіншаваў Парашэнку і пажадаў яму моцнага здароўя

24/08/2018 - 06:59

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнку. 24 жніўня Украіна адзначае Дзень Незалежнасці. У 1991 годзе Вярхоўная Рада УССР надала дэкларацыі аб суверэнітэце рэспублікі статус канстытуцыйнага закона. Вярхоўны Савет БССР зрабіў такі ж крок 25 жніўня 1991-га, але афіцыйна гэты дзень не адзначаецца.

"Перакананы, што добрыя і сяброўскія дачыненні паміж нашымі народамі будуць і ў далейшым служыць надзейнай апорай для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах", — цытуе віншаванне беларускага кіраўніка БЕЛТА.

Лукашэнка пажадаў Парашэнку моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а ўкраінцам — шчасця, міру і росквіту.

Украіна сустракае свята ў сітуацыі, калі на Данбасе працягваюцца перастрэлкі. 23 жніўня там загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў, яшчэ сем атрымалі раненні, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі