Лукашэнка павіншаваў католікаў і пратэстантаў з Вялікаднем

26/03/2016 - 07:30

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 27 сакавіка. Ён пажадаў кожнаму верніку радасці Уваскрасення Хрыстовага, перадае БЕЛТА.

У сваім віншаванні беларускі кіраўнік адзначыў, што вялікае свята заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека.

"Няхай радасць Уваскрасення спадарожнічае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, садзейнічае творчым набыткам, усебакова змяняе наша жыццё ў імя высокіх ідэалаў", — гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі