Лукашэнка патлумачыў, навошта Беларусі нарошчваць абаронную магутнасць

01/07/2017 - 15:49

Аляксандр Лукашэнка заклікаў берагчы згуртаванасць грамадства і бяспеку краіны. Пра гэта ён заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным афіцыйнаму Дню незалежнасці.

Паводле кіраўніка краіны, Беларусь вымушаная нарошчваць ваенна-прамысловы комплекс з-за складанай абстаноўкі ў свеце. Па яго словах, тэрарызм дасягае самыя стабільныя дзяржавы, а некаторыя краіны імкнуцца вырашыць спрэчныя міжнародныя пытанні пры дапамозе сілавых метадаў.

Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што нарошчванне абароннай магутнасці каштуе нятанна, аднак “мы вымушаныя займацца абаронай і бяспекай”, цытуе кіраўніка краіны яго прэс-служба.

“Мы робім усё, каб наша войска стала яшчэ больш сучасным і моцным. На роўных размаўляюць толькі з тымі дзяржавамі, якія здольныя за сябе пастаяць. Гэта даказана нашай гісторыяй. Менавіта таму мы ўсімі сіламі будзем берагчы і абараняць суверэнітэт і тэратарыяльную цэласнасць беларускай дзяржавы”, — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што трэба “ўсімі сіламі чыніць перашкоды любым праявам экстрэмізму і насілля”. Дзеля гэтага варта “настройваць сябе і сваіх дзяцей на стваральную працу і добра памятаць урокі гісторыі”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі