Лукашэнка патэлефанаваў у Казахстан і перадаў Такаеву словы Пуціна

05/01/2022 - 16:33

5 студзеня Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў у Казахстан і перадаў прэзідэнту Касыму-Жомарту Такаеву словы Уладзіміра Пуціна. Гэта вынікае з кароткага паведамлення пра тэлефонныя размовы. Спачатку Лукашэнка патэлефанаваў у Маскву і пагаварыў з расійскім прэзідэнтам, і толькі пасля адбылася яго тэлефонная гутарка з прэзідэнтам Казахстана. Іх назвалі "кансультацыямі" па сітуацыі ў гэтай краіне. А яна ўжо некалькі дзён ахоплена пратэстамі і на першае месца выйшлі палітычныя патрабаванні, а сярод іх і сыход з палітыкі экс-прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Яго Лукашэнка лічыць сябрам.

Што могуць прапанаваць Такаеву Пуцін і Лукашэнка? Вайсковую дапамогу? Як піша БЕЛТА, "у пастаянным кантакце знаходзяцца лідэры ўсіх краін АДКБ". Шмат залежыць ад таго, наколькі радыкальнымі і маштабнымі будуць пратэсты ў Казахстане ў бліжэйшы час.

Тым часам ва ўсім Казахстане ўвялі надзвычайнае становішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі