Лукашэнка паскардзіўся, што ў ЕАЭС няма роўных эканамічных умоваў для ўсіх

31/05/2016 - 11:39

У ЕАЭС дагэтуль няма роўных эканамічных умоваў і безбар'ернаага асяроддзя. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 траўня ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе.

"Роўныя эканамічныя ўмовы для дзяржаў — удзельніц ЕАЭС і безбар'ернае асяроддзе да гэтага часу не створаныя. Больш за тое, пасля падпісання дамовы аб ЕАЭС унутраны гандлёвы абарот саюза толькі падае. У 2012 і 2013 гадах ён быў на ўзроўні 65 млрд долараў, у 2015 годзе — усяго 45 млрд долараў. Мабыць, не ўсе пазіцыі дамовы адпавядаюць сучаснай сітуацыі ў эканоміцы і нашым чаканням", — цытуе БЕЛТА выступ беларускага кіраўніка.

Лукашэнка прапанаваў пазбавіцца ад унутраных выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Бо колькасць выключэнняў і абмежаванняў на працягу апошніх гадоў, па яго словах, не зніжаецца і ўзастаецца наўзроўні шасці соцень.

Назваў кіраўнік Беларусі і іншыя праблемныя бакі дзейнасці аб'яднання. Дагэтуль не выпрацаваны механізм дзеяння ЕАЭС ва ўмовах, калі адна з дзяржаваў прыме аднабаковыя меры абароны свайго рынку супраць трэціх краін.

На пасяджэнні ў Астане бакі разгледзелі планы па стварэнні адзінага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў. Канцэпцыя фармавання адзінага рынку электраэнергіі ўжо зацверджаная.

Разам з тым Лукашэнка нагадаў, што даўно вядуцца размовы пра стварэнне адзінага рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Але, канстатаваў ён, далей размоваў справа не ідзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі