Лукашэнка "пакуль не бачыць", каб улады Беларусі памыліліся ў барацьбе з COVID

19/04/2020 - 12:14
Лукашэнка выказаўся пра каранавірус, наведваючы храм у Малых Лядах / БЕЛТА

Наведваючы царкву ў Малых Лядах, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра тактыку барацьбы з каранавірусам, якую абралі беларускія ўлады. "Я зараз не бачу, што мы ў нечым памыліліся. Пакуль. Усякае можа быць, — сказаў ён, звяртаючыся да святароў. — Але нават вы, людзі, здаецца, не настолькі ўцягнутыя ў гэты працэс, бачыце, што беларусы паступілі правільна".

Тым часам, беларусы другі дзень не ведаюць, колькі ў краіне пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Міністэрства аховы здароўя перастала паведамляць гэтую статыстыку 17 красавіка. Мяркуючы па лічбах, якія ўсё ж такі публікуюцца, пацверджаных выпадкаў ужо больш за 5 тысяч. А калі дынаміка распаўсюджвання хваробы захоўваецца, дык з колькасці зробленых за апошнія два дні тэстаў і таго, які працэнт тэстаў раней даваў станоўчы вынік, можна зрабіць выснову пра амаль 6 тысячах выпадкаў COVID-19 у Беларусі.

Па афіцыйных дадзеных на 19 красавіка, ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі загінулі 47 чалавек. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што смяротнасць ад пнеўманій, якія развіваюцца на фоне COVID-19, зусім малая, паведамляе БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі