Лукашэнка пагаварыў са старшынём КДБ пра няпросты пачатак года

27/04/2017 - 12:29

27 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка. Кіраўніка дзяржавы цікавіла інфармацыя пра сітуацыю ў нашай краіне.

“Апошнім часам пра бяспеку знешнюю і асабліва ўнутраную сказана нямала, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Год у нас быў няпросты, пачатак гэтага года. Што цяпер адбываецца і якія тэндэнцыі ў краіне ў плане ўмацавання бяспекі нашай дзяржавы, найперш унутранай?”. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што хацеў бы ведаць пра сітуацыю без яе “прыхарошвання” і “без купюр”.

Вакульчык распавёў пра тое, якім чынам развіваецца сітуацыя “у сферы нацыянальнай бяспекі”, якія выклікі стаяць перад нашай дзяржавай, агучыў сваю ацэнку знешняй бяспекі Беларусі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі