Лукашэнка не паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы

15/02/2019 - 07:52

Аляксандр Лукашэнка вырашыў адмовіцца ад паездкі на міжнародную Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы, якая праходзіць 15-17 лютага. Пра гэта перадае Deutsche Welle са спасылкай на прэс-службу канферэнцыі.  

Беларускі кіраўнік раней ніколі не ўдзельнічаў у працы Мюнхенскай канферэнцыі. Планавалася, што ён разам з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прыме ўдзел у дыскусіі пра бяспеку ва Усходняй Еўропе.

Арганізатары форуму ўдакладнілі, што Лукашэнка адмовіўся ад прыезду з прычыны "пераканаўчых цяжкасцяў" у графіку яго працы.

Гэтымі днямі беларускі кіраўнік знаходзіцца з візітам у Расіі. У Сочы ён сустракаецца з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Іх перамовы цягнуцца ўжо трэці дзень. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі