Аляксандр Лукашэнка
На выбарах 2020 года Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай. Гэта паказалі вынікі апытання, якое ў 2020 годзе праводзіў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Вынікі гэтага апытання апублікавала незалежная Беларуская сацыялагічная група.
Невядома, у якія дакладна даты яно праводзілася — ад гэтага можа залежаць узровень страху пры адказах. Аднак дакладна можна сцвярджаць, што адбывалася яно пасля выбараў.
Удзельнікі апытання так адказалі, за каго аддалі галасы на выбарах:
Святлана Ціханоўская — 33,3%
Не хачу адказваць на гэтае пытанне — 25,7%
Аляксандр Лукашэнка — 20,9%
Не галасаваў — 11,3%
Супраць усіх — 6,6%
Андрэй Дзмітрыеў — 1,3%
Ганна Канапацкая — 0,5%
Сяргей Чэрачань — 0,4%
Калі не ўлічваць тых, хто не галасаваў, атрымліваецца, што за Лукашэнку было 24% ад агульнай колькасці, за Ціханоўскую — 38%.
Дарэчы, сярод моладзі (18‑24 гадоў) за Лукашэнку галасавалі 5,6%, а за Ціханоўскую — 52,4%, у дзесяць разоў больш. Сярод людзей ва ўзросце 25‑34 гады Лукашэнку падтрымлівалі 6,5%, тады як Ціханоўскую — 45,4%.
Толькі сярод пенсіянераў (65+) Лукашэнка карыстаўся вялікай падтрымкай — 46,6% супраць 17,2%, якія галасавалі за Ціханоўскую.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут