Лукашэнка на два дні з’ехаў у Грузію

22/03/2018 - 05:15

Аляксандр Лукашэнка на два дні з’ехаў у Грузію. Афіцыйны візіт беларускага кіраўніка адбудзецца 22-23 сакавіка, інфармуе БЕЛТА. Запланаваныя сустрэчы Лукашэнкі з грузінскім прэзідэнтам Георгіем Маргвелашвілі, з прэм’ер-міністрам Георгіем Квірыкашвілі, каталікосам-патрыярхам усё Грузіі Іліёй II. Падчас перамоў з прэзідэнтам Грузіі гаворка пойдзе пра пашырэнне асартыменту і аб’ёмаў прадукцыі, пра стварэнне сумесных прадпрыемстваў, рэалізацыю інфраструктурных праектаў. Запланаванае падпісанне шэрагу дакументаў.

Першы афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію адбыўся ў 2015 годзе. Грузінскі прэзідэнт наведваў нашу краіну ў мінулым годзе.

У гэтыя дні ў Тбілісі праходзяць Дні Мінска і грузінска-беларускі бізнес-форум.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі