Лукашэнка: "Лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў"

05/03/2019 - 09:41

Лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў. Пры гэтым наша краіна паспяхова наладжвае дыялог ў Бруселем, адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак на нарадзе, прысвечанай пытанням удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтву з еўрапейскімі арганізацыямі.

"Брусель падоўжыў дзеянне хай сімвалічных, але ўсё ж абмежавальных мер,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду. Яны ж не маюць ніякага значэння практычна, акрамя сімвалічнага. "Гандлюе" з намі нават па дробязях ЕС, ухіляецца ад размовы аб новым базавым пагадненні, да гэтага часу няма дакладных юрыдычных рамак узаемадзеяння".

Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што растуць інвестыцыі ЕС, павялічылася станоўчае сальда ў гандлі. Таксама ён адзначыў, што апошнім часам расце прагматычнасць "Усходняга партнёрства", у ім стала больш праектаў, якія цікавыя нашай краіне.

"Гэтае супрацоўніцтва на Захадзе сёння выклікае нейкую алергію і часам істэрыку ў нашага галоўнага партнёра — Расійскай Федэрацыі (у асобных палітыкаў)", — сказаў на нарадзе Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі