Лукашэнка і Пуцін адкрываюць зімовачны комплекс станцыі "Усход" у Антарктыдзе

28/01/2024 - 11:51

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна / Пул первого

Лукашэнка павіншаваў расійскіх навукоўцаў з адкрыццём комплексу і падзякаваў ім і асабіста Пуціну за дапамогу ў арганізацыі працы беларускіх навукоўцаў у Антарктыдзе, піша reform.by.

Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візітам у Расіі. Ён прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады. У праграме таксама паседжанне рады "Саюзнай дзяржавы" і двухбаковыя перамовы з Пуціным.

Плануецца, што на паседжанні дзяржсавета Пуцін і Лукашэнку зацвердзяць новыя праграмы інтэграцыі на 2024-2026 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі