Лукашэнка: Хтосьці дзесьці не так будзе сябе паводзіць — мала не будзе

08/08/2017 - 09:29

8 жніўня Аляксандр Лукашэнка гаварыў на тэму стымулявання дзелавой ініцыятывы ў Беларусі. Раней ён даваў даручэнне падрыхтаваць адпаведныя дакументы, цяпер жа выслухаў даклад пра тое, як яго выканалі. Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка падрыхтаваць пакет дакументаў, каб азнаёміць з імі прадпрымальнікаў, грамадства.

Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы анансаваў знікненне адміністрацыйных бар’ераў, з якімі сутыкаліся бізнесмены. Але адказнасць іх павысіцца. “Не дай бог, пасля 1 кастрычніка, калі гэтыя дакументы ўступяць у сілу, хтосьці дзесьці не так будзе сябе паводзіць — мала не будзе, я вам гарантую”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Вядома, што ў пакеце дакументаў будзе налічвацца каля дзясятка нарматыўна-прававых актаў. Лукашэнка адзначыў, што “пытанне вельмі сур’ёзнае, нельга памыліцца”, таму кожны акт будзе разглядацца асобна і толькі пасля гэтага ён яго падпіша. Паводле яго слоў, у дакументах прысутнічаюць “даволі сур’ёзныя навацыі для эканамічнай сферы”. Гэта і паведамляльны прынцып пачатку ажыццяўлення асобных відаў эканамічнай дзейнасці, і сістэма выбарачных праверак. Кіраўнік дзяржавы кажа, што людзі чакаюць прыняцця рашэнняў, якія дазволяць адкрываць сваю справу і працаваць, кіруючыся мінімальным наборам патрабаванняў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі