Лукашэнка заклікае вырашаць праблемы, Пуцін прапаноўвае зверыць гадзіннікі

21/09/2018 - 14:15

Да канца года Аляксандр Лукашэнка хоча вырашыць пытанні, якія стаяць на беларуска-расійскім парадку дня. Пра гэта ён заявіў 21 верасня ў Сочы на ​​перамовах з Уладзімірам Пуціным.

"Мне прэм'ер дакладваў пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі — вельмі цікавыя ёсць выхады на рашэнне многіх пытанняў. І калі мы будзем рухацца ў гэтым кірунку, я ўпэўнены, што мы да канца года практычна ўсе пытанні развяжам", — перадае словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба.

Па словах Лукашэнкі, гэта пытанні не складаныя, але цяжкія з фінансавага гледзішча. "Тым не менш іх трэба вырашаць. І многае зроблена для таго, каб вырашыць і ў сельскай гаспадарцы праблемы, і ў нафтагазавай сферы. Праблем асаблівых з вырашэннем пытанняў я не бачу", — аптымістычна дадаў ён.

У сваю чаргу Пуцін звярнуў увагу, што з часу мінулых перамоваў у Беларусі памяняўся ўрад. "Нам трэба зверыць гадзіннікі па некаторых пытаннях. Некаторыя пытанні даўрэгуляваць", — заявіў расійскі кіраўнік. Як праблемныя ён абазначыў галіны сельскай гаспадаркі і энергетыку. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі