Лукашэнка хоча, каб беларускія навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энергіі

21/03/2017 - 11:57

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб беларускія навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энергіі. Пра гэта ён заявіў 21 сакавіка падчас сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемства кампаніі "Кронаспан".

"Яшчэ я хацеў бы, каб нашы навукоўцы вынайшлі нейкую новую крыніцу энергіі, каб мы на каленях не поўзалі нават перад нашымі братамі, молячы іх і выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі таксама адзначыў, што айчынныя навукоўцы перыядычна ствараюць важныя распрацоўкі, аднак на прадпрыемствах іх адмаўляюцца ўкараняць. І гэтую сітуацыю трэба змяняць, каб вынаходніцтвы, якія могуць удасканаліць і спрасціць працэс вытворчасці, абавязкова выкарыстоўваліся.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, "было б шчасце", калі б навукоўцы вынайшлі лекі ад раку.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі