Лукашэнка — дзецям: Мне вельмі прыемна, што не на хакей мы сабраліся

26/12/2015 - 10:20

У суботу, 26 снежня, Аляксандр Лукашэнка наведаў Каляднае дзіцячае лёгкаатлетычнае свята "300 талентаў для Каралевы" (як вядома, лёгкую атлетыку называюць "каралевай спорту"). Яно праходзіць у новым лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Кіраўнік дзяржавы прывітаў удзельнікаў, выказаў спадзяванне, што сярод іх ёсць будучыя чэмпіёны, назваў бацькоў прысутных хлопчыкаў і дзяўчынак героямі.

"Ад усёй душы вітаю вас на Калядным лёгкаатлетычным свяце, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мне вельмі прыемна, што не на хакей, а на лёгкаатлетычнае мерапрыемства ў зімовы час мы сабраліся, каб на гэтым свяце спорту сустрэць Новы год".

Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што іншыя федэрацыі спорту павінны браць прыклад з Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, якая арганізавала "300 талентаў для Каралевы".

Фота: БЕЛТА

Аляксандра Лукашэнку суправаджаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі