Лукашэнка даведаўся, што ад яго перасталі хаваць рэальныя лічбы

16/08/2019 - 09:48

Падчас візіту ў Старадарожскі раён Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што да канца года ў Беларусі падлічаць, колькі ў гаспадарках загінула жывёлы. "За гэта адкажуць усе,цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Навошта нам араць зямлю, вырабляць кармы — для дохлых кароў і быкоў ці цялятаў? Гэта нікому не трэба".

Аляксандр Лукашэнка называў гэтую праблему не толькі "абуральнай безгаспадарлівасцю", але і "злачынствам". Ён паабяцаў "вельмі жорсткія разборкі".

Такая эмацыйная рэакцыя кіраўніка дзяржавы не здзіўляе. Статыстыка сведчыць, што летась у Мінскай вобласці загінулі 19,6 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, 102,8 тысячы свіней. Сёлета адзначаецца рост на 17% і 24% адпаведна, паведаміў памочнік кіраўніка дзяржавы Аляксандр Косінец. Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка заявіў, што насамрэч "рэальная карціна" іншая, ідзе скарачэнне колькасці загінулай жывёлы. Паводле яго слоў, проста статыстыку перасталі хаваць і цяпер лічбы палохаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі