Лукашэнка частаваў Мядзведзева бярозавікам у Александрыі

13/05/2016 - 05:00

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін.

Сустрэча адбылася 12 траўня ў аграгарадку Александрыя і цягнулася больш за 3 гадзіны. Падчас яе Лукашэнка і Мядзведзеў абмяркоўвалі пытанні рэгіянальнай праблематыкі, эканамічнага супрацоўніцтва, двухбаковых стасункаў а таксама  вострыя міжнародныя пытанні.

Падчас сустрэчы Лукашэнка паказаў кіраўніку расійскага ўраду свой родны дом, пачаставаў яго бярозавікам, яны таксама наведалі Трафімаву крыніцу са святой вадой.

Гэтая нефармальная сустрэча адбылася пасля заканчэння афіцыйных мерапрыемстваў у Магілёве, дзе раней прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае БЕЛТА.

Фота: belta.by
Фота: belta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі