Лукашэнка: Беларусь атрымае новы транш крэдыта ад Еўразійскага фонда

22/09/2018 - 11:23

Беларусь атрымае новы транш крэдыта ад Еўразійскага фонда стабілізацыі і развіцця. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінску, дзе распавёў пра вынікі сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Паводле Лукашэнкі, Беларусь атрымае шосты транш у памеры 200 мільёнаў долараў у бліжэйшы час і з выдзяленнем гэтых сродкаў кіраўнік краіны не бачыць “ніякіх праблемаў”.

Агульны памер крэдыту складае 2 мільярды долараў. Лукашэнка кажа, што апошні, сёмы транш — гэта вырашальнае пытанне і “справа актыўнасці перадусім беларускіх чальцоў ураду”.

Апроч таго, кіраўнік Беларусі заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным рэфінансаванне пазыкі ў 1 мільярд долараў і “тут таксама адрынання не было ніякага”, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі