Лукашэнка атрымаў гучную аплявуху — Усаў

27/02/2023 - 08:13
Аляксандр Лукашэнка атрымаў кепскую навіну перад паездкай у Пекін / Карыкатура dw.com

"Удар па расійскаму А-50 у Мачулішчах — сур’езная і грунтоўная аперацыя,піша кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў. — Фактычна гэта пранікненне ў сэрца расійскай прысутнасці ў Беларусі. Хто б гэта ні зрабіў, па твары Лукашэнкі, па ягоным іміджы, па ягоных бравых генералах [нанесена] смачная і гучная аплявуха".

Усаў прагназуе, што "абавязкова паляцяць голавы, бо наступным можа быць зусім не аэрадром". І падкрэслівае, што акцыя адбылася перад паездкай Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін. 

Дыверсія ў Мачулішчах адбылася раніцай 26 лютага. Там быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. BYPOL сцвярджае, што атаку з дапамогай дронаў здзейснілі беларускія партызаны. Улады Беларусі пра дыверсію пакуль маўчаць. 

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі