Лукашэнка агаварыўся і назваў Пуціна "Дзмітрыем Анатольевічам"

25/02/2016 - 13:37

Аляксандр Лукашэнка агаварыўся і назваў Уладзіміра Пуціна "Дзмітрыем Анатольевічам" [Мядзведзевым]. Здарылася гэта ў Палацы Незалежнасці ў Мінску перад паседжаннем Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы.

"Паважаны Дзмітрый Анатольевіч!" — звярнуўся Лукашэнка да Пуціна. "Правільна, грошы ж там", — пажартаваў расійскі прэзідэнт, гледзячы на Мядзведзева і чальцоў ураду, якія сядзелі непадалёку. Пасля гэтага ўсе засмяяліся. Аляксандр Лукашэнка патлумачыў сваю агаворку, сказаў, што яны з Пуціным "пра рэцэпты гаварылі і згадвалі Мядзведзева", інфармуе партал tut.by.

Як вядома, кіраўніцтва Беларусі спадзяецца атрымаць ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця 2 млрд долараў. Гаворка пра гэта магла ісці падчас двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі