Лукашэнка: ад пажараў у Беларусі гіне больш людзей, чым ад каранавіруса

09/04/2020 - 10:25

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ад пажараў у Беларусі гіне больш людзей, чым ад каранавіруса. 9 красавіка кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з міністрам па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Вашчанкам. Гаворка ішла пра шматлікія пажары ў сухое надвор'е, якое ўсталявалася ў нашай краіне. Днямі ў Гродзенскай вобласці ў адной вёсцы падчас палення сухой травы здарыўся вялізны пажар, згарэлі больш за дваццаць дамоў.

Лукашэнка падкрэсліў, што нельга забываць пра гэтую праблему, нягледзячы на сітуацыю з каранавірусам. А яшчэ ж ёсць эканоміка. "Усё гэта сыдзе (яно ўжо сыходзіць, вы бачыце па Еўропе, што адбываецца), цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — А эканоміка будзе заўсёды. Таму што гэта жыццё людзей".

"Натуральна, мы не адмаўляем, што з хваробамі трэба змагацца, і з віруснымі таксама, — гаварыў Вашчанку кіраўнік дзяржавы. — Надзвычайнага становішча няма. Таму міністэрства [па надзвычайных сітуацыях] мы не прыцягваем".

Тым не менш, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў міністра наконт таго, ці ёсць сэнс "падключаць МНС" да барацьбы з COVID-19.

Па словах беларускага кіраўніка, "пажары — наша рэчаіснасць", хаця і не такая вялізная праблема, як у некаторых суседзяў. Тым не менш, "гэта грошы, выдаткі". А яшчэ паленне сухой травы шкодзіць глебе, адзначыў Лукашэнка.

Падчас сустрэчы была абмеркавана сітуацыя з пажарамі на Палессі, каля мяжы з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі