Лукашэнка абяцае зрабіць усё неабходнае для аднаўлення міру ва Украіне

02/05/2017 - 11:19

Беларусь гатовая стварыць прадстаўнікам замежных краін спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі канструктыўных ідэй і прапановаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 траўня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, паведамляе яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь можа забяспечыць замежным партнёрам выхад на вялікі рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Прымаючы даверчыя граматы ад амбасадара Украіны, Лукашэнка згадаў пра цяжкую сітуацыю, у якую трапіла суседняя дзяржава. "Прадаставіўшы мінскую перамоўную пляцоўку для ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходняй Украіне, мы будзем рабіць усё неабходнае для аднаўлення там міру і спакою. У гэтым плане вы можаце на нас разлічваць", — запэўніў ён.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ў аўторак уручылі паслы Азербайджана, Ірана, Бельгіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Мальтыйскага Ордэна, Арменіі, Грэцыі, Руанды, Ізраіля, Украіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі