Лукашэнка абвясціў, што "Магілёўскай вобласці патрэбная добрая пуга"

04/10/2024 - 10:02

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Пінскі раён / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прыгразіў чыноўнікам і жыхарам Магілёўскай вобласці "пугай". Ён лічыць, што мясцовыя жыхары не паказваюць дастатковай эфектыўнасці пры адраджэнні чарнобыльскіх раёнаў праз адсутнасць дысцыпліны.

"Магілёўскай вобласці патрэбная добрая пуга. Там выдатныя зямлі, ёсць усё. Проста разбоўталіся", — заявіў ён падчас паездкі ў Пінскі раён. Паездка прысвечаная развіццю Палесся. Лукашэнка даручыў вярнуцца да праграмы па развіцці гэтага рэгіёна.

Ён таксама заявіў, піша БЕЛТА, што "агулам краіну за пяцігодку трэба прывесці ў поўны парадак, каб пакінуць яе ў належным выглядзе наступнаму пакаленню".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі