Спіс самых цікавых серыялаў, якія выйдуць гэтай восенню
Восень — заўсёды гарачая пара для прэм'ер: выходзяць новыя фільмы, серыялы, гульні. Але як не згубіцца ў плыні навінак? Еўрарадыё прапануе пачаць са спісу самых цікавых серыялаў, якія выйдуць у найбліжэйшыя тры месяцы.
Працяг хіта ад Apple TV пра вядоўцаў ранішняга шоў на адным з амерыканскіх тэлеканалаў. Галоўную ролю тут граюць Джэніфер Эністан і Рыз Уізэрспун, а стваральнікі змаглі зрабіць з "Ранішняга шоў" не звычайную мыльную драму пра сумных журналістак, а драму з выдатным сюжэтам і мноствам нечаканых паваротаў.
Заключны сезон аднаго з галоўных хітоў Netflix, дзе часам трагікамічна, часам у фармаце сатыры распавядаюць пра групу падлеткаў і іх знаёмства з пачуццёвасцю, сэксуальнасцю і стасункамі. На гэты раз героі не вучацца ў адной школе, і іх гісторыя падыходзіць да канца.
Серыял пра бога Локі стаў поспехам для Marvel і Disney, таму што тут яны змаглі прапанаваць гледачам сюжэт, адрозны ад звыклых супергеройскіх фільмаў з тым жа персанажам. Другі сезон фанаты чакалі два гады — прычым, у іх лік трапілі і тыя, хто звычайна не любіць прадукцыю "Марвэл". Добрая нагода даць шанец гэтаму праекту — і праверыць, ці не будзе другі сезон горшым за першы.
Праект ад Netflix, экранізацыя аднайменнай п'есы, уганараванай у свой час Пулітцэраўскай прэміяй. Дзеянне разгортваецца падчас Другой сусветнай вайны, а адаптаваў першакрыніцу для серыяла адзін з аўтараў знакамітых "Вострых брылёў". У галоўных ролях Луі Хофман, Марк Руфала і Х'ю Лоры.
Яшчэ адна гісторыя пра супергерояў, але сапраўды адрозная ад таго, што нам звычайна прапануюць Marvel і DC. У гэтым анімацыйным серыяле галоўны герой-падлетак, сын самага магутнага супергероя на планеце. Але выяўляецца, што з бацькам усё не так проста — і, акрамя барацьбы са злом, у хлопца з'яўляецца шмат маральных дылем. За сюжэт і рэалізацыю серыял атрымаў шмат добрых водгукаў ад крытыкаў.
Натхнёны аднайменным фільмам братоў Коэн, серыял "Фарга" — гэта серыял-анталогія ў жанры чорнай трагікамедыі. Дзеянне новага сезону будзе адбывацца ў "глыбіннай Амерыцы" ў 2019 годзе, а гісторыю пабудуюць вакол выкрадання людзей і нешчаслівага шлюбу. Як гэта рэалізуюць стваральнікі — даведаемся ў лістападзе.
Новы сезон вялікай драмы Netflix пра брытанскую каралеву Лізавету II павінен выйсці ўжо гэтай восенню. Кажуць, гэта будзе апошні сезон "Кароны" — і дзеянне будзе разгортвацца ад смерці прынцэсы Дыяны да смерці самой каралевы ў 2022 годзе. Праўда, улічваючы грандыёзнасць праекту і вытворчыя складанасці, яго могуць і перанесці з восені на зіму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут