Ліван увёў абмежаванні для авіяпасажыраў на маршруце Бейрут – Мінск

18/11/2021 - 05:22
Бейрут / Ілюстратыўнае фота

Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Лівана абавязала ўсе авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы з міжнароднага аэрапорта Бейрута, абмежаваць колькасць пасажыраў на рэйсы ў Мінск, паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын у Twitter.

Паводле слоў Жарына, гэта зроблена ў мэтах скарачэння колькасці патэнцыйных нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца праз Мінск у ЕС "па маршруце, арганізаваным беларускімі спецслужбамі".

Раней праз сітуацыю на беларуска-польскай мяжы абмежаванні на палёты ў Мінск увялі авіякампаніі Ірака, ААЭ і Турцыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, "Белавія" заявіла, што не будзе пускаць на борт самалётаў, якія вылятаюць з Турцыі, грамадзян Ірака, Сірыі, Йемена і Афганістана. Забарону да перавозкі ў авіякампаніі тлумачаць "рашэннем кампетэнтных органаў Турцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі