Літва заўляе, што беларускі самалёт парушыў яе паветраную прастору

12/08/2016 - 14:58

Літва заяўляе, што беларускі самалёт парушыў яе паветраную прастору. З гэтай нагоды МЗС краіны 12 жніўня ўручыў ноту часовай паверанай у справах амбасады Беларусі Людміле Татарыновіч.

Як адзначаецца ў паведамленні літоўскага знешнепалітычнага ведамства, інцыдэнт здарыўся 11 жніўня. Невыяўленае паветранае судна парушыла дзяржаўную мяжу Літвы ў паветранай парсторы з боку Беларусі.

Службы назірання зафіксавалі, што ў 10.37 ў чацвер невядомы самалёт двойчы парушыў дзяржаўную мяжу каля сапаўпраўлення Лаздзіяйскага раёна. Паветранае судна знаходзілася на чужой тэрыторыі цягам 10 хвілінаў.

МЗС Літвы патрабуе ад Беларусі тлумачэнняў наконт інцыдэнту і заклікае прыняць усе неабходныя захады, каб у будучыні такія выпадкі не паўтараліся.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі