Літва пашырыла санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў з 32 да 118 прозвішчаў

26/08/2020 - 10:28

Гаворка пра нацыянальныя санкцыі. Уключаным у спіс асобам забароняць уезд у Літву і замарозяць іх актывы ў літоўскіх фінансавых установах.

Санкцыйны спіс пачынаецца з прозвішча Аляксандра Лукашэнкі. Таксама ў ім блізкія да яго асобы, адказныя за выбух гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў. "Сілавыя структуры: АМАП, КДБ. І выбарчая камісія", — раней канкрэтызаваў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Цяпер спіс перададзены з МЗС у МУС Літоўскай Рэспублікі на разгляд і зацвярджэнне.

Раніцай 26 жніўня Лінас Лінкявічус праз твітар звярнуўся да міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея. Ён тлумачыць, чаму кіраўніцтва Беларусі мусіць сёлета патрапіць пад санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі