Літва будзе адпраўляць нелегальных мігрантаў назад у Беларусь

03/08/2021 - 06:33

Усе літоўскія службы, адказныя за ахову дзяржмяжы, павінныя зрабіць усё, каб яе ў неналежных месцах не маглі перасячы нелегалы. Такое рашэнне прыяла 2 жніўня кіраўніца аперацый дзяржаўнай надзвычайнай сітуацыі Агне Білатайтэ

Памежнікам даецца права прымаць рашэнні на месцы. Нелегальных мігрантаў літоўская чыноўніца парпанавала расцэньваць як злачынцаў.

"Супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы — кампетэнтныя, яны могуць прымаць тактычныя меры ў падобных сітуацыях. Мяжу Літвы павінны абараняць усімі законнымі спосабамі ад любога незаконнага перасячэння як інструмента гібрыднай атакі, якую цяпер праводзяць супраць Літвы. Людзей, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу ў забароненых месцах, павінны расцэньваць як злачынцаў, якія маюць намер здзейсніць супрацьзаконнае дзеянне – незаконна перайсці мяжу", — перадае delfi.lt словы Білатайтэ.

Памежнікі цяпер абавязаныя накіроўваць просьбітаў прытулку да найбліжэйшага міжнароднага кантрольна-прапускнога пункта або ў дыппрадстаўніцтва.

Узмацненне мераў па ахове мяжы падтрымаў старшыня парламенцкага камітэта па нацбяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас: "Міграцыя можа быць толькі легальнай. Нелегальная міграцыя як частка гібрыднай атакі толькі кампраметуе інстытут абгрунтаванага палітычнага прытулку. Таму я вітаю рашучасць улады ў прыняцце жорсткіх мер для спынення гібрыднай атакі Беларусі супраць нашай краіны".

Беларусь прымае замежнікаў з іншых краін, увёўшы для іх бязвіз. Аднак людзі, якія прыляцелі турыстамі, потым нелегальна скіроўваюцца праз мяжу ў краіны Еўрасаюза. Афіцыйная Вільня вінаваціць беларускія ўлады ў тым, што яны дапамагаюць нелегальным мігрантам. З гэтым абвінавачаннем пагаджаюцца і ў Бруселі.

У Літве пачалі ставіць калючы дрот на ўсёй працягласці мяжы з Беларуссю. Акрамя таго, мяркуецца паставіць сцяну вышынёй у чатыры метры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі