Літоўскія памежнікі паказалі, што вырабляюць беларускія сілавікі на мяжы

13/09/2022 - 14:22

Літоўская Служба аховы мяжы паказала, што вырабляюць беларускія сілавікі на мяжы. На апублікаваным відэа відаць, што пакуль мігранты проста стаялі і чакалі, невядомыя ў масках разразалі калючы дрот і агароджу. Відавочна, што беларусы дапамагалі ім пераадолець агароджу, каб нелегальна патрапіць на літоўскую тэрыторыю. Але з'явіліся літоўскія патрульныя, і меркаваныя беларускія сілавікі пабеглі хавацца ў лес. За імі ад мяжы адбеглі і мігранты.

Здарэнне адбылося ў нядзелю на Віленшчыне, піша Delfi.

На відэа таксама трапілі беларускія памежнікі (без масак), у руках якіх былі... нажніцы для рэзкі металу. Яны проста ішлі ўздоўж мяжы з Літвой.

У канцы лета Літва скончыла ўзвядзенне агароджы на мяжы з Беларуссю. Працягласць бар'ера склала больш за 500 кіламетраў. Плынь мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС, апошнім часам зноў вырасла. ЛІтоўскі бок неаднаразова заяўляў, што беларускія службовыя асобы "займаюцца правакацыяй" — разбураюць агароджу на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі