Цыгарэты, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
Супрацоўнікі літоўскай мытні знайшлі ў аўтобусе, які ехаў з Беларусі, 2,5 тыс. пачак цыгарэт на суму больш за 12 тыс. еўра.
Паводле звестак мытнікаў, кіроўцы аўтобуса Yutong заявілі, што не перавозяць нічога забароненага. Але супрацоўнікі службы ўсё ж вырашылі правесці агляд транспартнага сродку.
"У агульнай складанасці супрацоўнікі мытні выявілі 2,5 тысячы пачак цыгарэт NZ Gold на суму 12 375 еўра. Абодва кіроўцы аўтобуса былі затрыманыя", — гаворыцца ў заяве мытнай службы.
Пазней іх вызвалілі з-пад варты, але канфіскавалі дакументы і ўзялі пісьмовае абавязацельства не пакідаць месца жыхарства. Пачата дасудовае расследаванне па справе аб кантрабандзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут