Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларусаў незадэклараваныя 27 тысяч еўра

20/06/2023 - 06:40
Грошы, якія знайшлі ў беларусаў / lrmuitine.lt

Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларусаў незадэклараваныя 27 тысяч еўра і больш за тысячу долараў. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Райгардас" (на беларускім баку — "Прывалка"). Як паведамляе lrmuitine.lt, беларусы прыехалі ў Літву на аўтамабілі Opel. Падчас агляду ў іх знайшлі грошы, якія забралі, паколькі сума наяўных перавышала 10 тысяч еўра.

Расследуецца справа аб кантрабандзе.

У траўні літоўскія мытнікі знайшлі ў беларуса-кіроўцы грузавіка 56 тысяч еўра. Мужчына ім сказаў, што пабаяўся дэклараваць грошы і спадзяваўся, што іх не заўважаць — у кабіне накрыў еўра патэльняй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі