Літоўскі назіральнік расказаў, як памежнікі вяртаюць мігрантаў у Беларусь

06/08/2021 - 10:17

Літоўскі назіральнік і праваабаронца Вітаўтас Валенцінавічус правёў начны маніторынг на беларускай-літоўскай мяжы. У Фэйсбуку ён апісаў, што адбываецца падчас вяртання мігрантаў у Беларусь.

“Мы абышлі ўчастак Друскінінкайскай памежнай зоны (каля 30 км). На ім беларускія афіцэры стралялі ракетамі ў паветра, назіралі за нашымі афіцэрамі з вышкі і хаваліся ў лесе.

…Група з 45 чалавек была вернутая ў Беларусь, але яны засталіся стаяць на беларускім баку і прасілі аб дазволе ўехаць у Літву. 

Жанчына трымае ў руцэ кропельніцу, якая, кажуць, для дзіцяці. Але чыноўнікі, якія прыбылі, перакананыя, што гэтая хлусня, і працягваюць выконваць рашэнне міністра ўнутраных спраў — стрымліваць. 

Каля пятай раніцы мяжу перасекла група з 34 чалавек з 15 дзецьмі. Літоўскія памежнікі ўжо не могуць вярнуць іх назад, бо чутныя стрэлы ў паветра беларускіх памежнікаў, з'яўляюцца беларускія "памежнікі" ў касках, з дубінкамі і шчытамі.

Стрэлы не спыняюцца, людзей высадзілі каля памежнага знаку і з крыкамі "наперад" суправаджалі ў Беларусь”, — піша праваабаронца Вітаўтас Валенцінавічус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі