Літоўцы затрымалі нахабных беларускіх кантрабандыстаў на грузавіках

23/01/2020 - 13:18

Літоўцы затрымалі на мяжы нахабных беларускіх кантрабандыстаў на грузавіках. Яны не рабілі для кантрабандных цыгарэт спецыяльных схованак, а проста загрузілі іх у машыны і мінімальна замаскіравалі. Здарэнне адбылося 20 студзеня на памежным пераходзе Райгардас. Літоўцы вырашылі праверыць грузавыя Renault і ГАЗ, якія ехалі з Беларусі, і не памыліліся. Агулам яны знайшлі 121 тысячу кантрабандных цыгарэт на суму каля 424 тысяч еўра. Кіроўцаў, грамадзян Беларусі, затрымалі, праводзіцца папярэдняе расследаванне, інфармуе pasienis.lt.

Кожны з кіроўцаў казаў, што едзе "пусты" ў Літву за грузам. У кузаве кожнага з грузавікоў былі зроблены фальшывыя "сценкі".

Таксама літоўцы затрымалі аўтамабіль "Аўдзі" са схаванымі кантрабанднымі цыгарэтамі. Ім кіраваў 36-гадовы беларус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі