Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі на 15 сутак адправілі на Акрэсціна

01/03/2021 - 16:07

Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова на 15 сутак адправілі на Акрэсціна. Раней апазіцыйнаму палітыку прысудзілі адміністрацыйны арышт за "непадпарадкаванне" — ён адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні па "справе Каардынацыйнай рады". 1 сакавіка Казлова выклікалі ў Партызанскае РУУС, адкуль і адправілі адбываць тэрмін, паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады.

"Наша ніва" нагадвае, што ў сераду лідара АГП чакае новы суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі