Святлана Ціханоўская / TG House
У Варшаве адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі ЛГБТК+ супольнасці Беларусі, падчас якой абмяркоўваліся актуальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца ЛГБТК+ людзі ў Беларусі.
Дырэктарка арганізацыі TG House Аліса Сармант распавяла пра тое, што пасля прыняцця так званага закона "аб ЛГБТК прапагандзе" вясной 2026 года ў Беларусі сілавікі адкрылі фактычна паляванне на квір-людзей.
Асобная ўвага на сустрэчы была нададзена пытанням бяспекі, падтрымкі ЛГБТК+ беларусаў у эміграцыі, а таксама неабходнасці захавання гэтай тэматыкі ў грамадскай і палітычнай парадку дня.
Сярод першачарговых патрэб ЛГБТК+ людзей у Беларусі Сармант назвала візы для эвакуацыі з краіны ў выпадку перасследавання з боку сілавікоў, сродкі для падтрымкі ў першы час пасля пераезду.
Святлана Ціханоўская выказала падтрымку дзейнасці ЛГБТК+ супольнасці і адзначыла важнасць абароны правоў і годнасці ўсіх грамадзян Беларусі незалежна ад іх сексуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці.
Яна абяцала трымаць гэтую тэму ў фокусе ўвагі падчас сваіх міжнародных сустрэч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут