"Лестар" на 14 секунд спазніўся з рэгістрацыяй трансферу на 22 мільёны фунтаў

06/09/2017 - 16:02

Англійскі футбольны клуб "Лестар" на 14 секунд спазніўся з рэгістрацыяй трансферу на 22 мільёны фунтаў. З-за гэтага паўабаронца партугальскага “Спортынга” Адрыен Сілва зможа згуляць за англійскі клуб не раней за студзень 2018 года.

Як інфармуе сайт by.tribuna.com, з-за спазнення ў апошні дзень трансфернага акна, FIFA адмовілася рэгістраваць згаданую здзелку і яна была сарваная. Сілве давядзецца працягваць гуляць за “Спортынг”.

Адрыену Сілве 28 гадоў. Ён — гулец зборнай Партугаліі, хаця і нарадзіўся ў Францыі (бацька — партугалец, маці — францужанка).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі