Лесавоз у Светлагорску разбіў пяць прыпаркаваных машын (фота, відэа)

12/06/2019 - 18:20

Адразу пяць аўтамабіляў пацярпелі ад лесавоза ў Светлагорску на вуліцы Заводскай, паведамляе мясцовая тэлакампанія "Ранак". Інцыдэнт адбыўся 12 чэрвеня каля 15:00.

Нягружаны лесавоз прыехаў на тэхагляд. На ўездзе ў горад маніпулятар грузавіка зваліўся на аўтамабілі, прыпаркаваныя на ўзбочыне. Найбольш пацярпела "Аўдзі А6": аўтамабіль працягнула па асфальце ўверх коламі, дах машыны фактычны быў зрэзаны. Астатнім аўтамабілям пашанцавала крыху болей. 

На шчасце, усе машыны стаялі пустыя, таму людзі не пацярпелі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі