У чацвер у Рупольдынгу адкрыўся пяты этап Кубка свету па біятлоне. Лепшы з беларускіх біятланістаў Сяргей Бачарнікаў заняў у спрынце 26-е месца. На агнявых рубяжах ён не зрабіў промахаў. Гонку з адным промахам выйграў нарвежац Ёханес Бё. Яму Бачарнікаў прайграў больш за хвіліну.
На другім месцы — нарвежац Тар'ей Бё, на трэцім — Бенедыкт Доль з Германіі. Француз Мартэн Фуркад не прамахваўся, але быў у выніку толькі чацвёртым.
Раман Елётнаў заняў 40-е месца (2 промахі), Антон Смольскі — 52-е (1 промах), Уладзімір Чапелін — 63-е месца (2 промахі) сярод 111 удзельнікаў.
У 16:30 пачнецца спрынт у жанчын. У складзе беларускай зборнай — Ірына Крыўко, Ганна Сола, Дынара Алімбекава, сёстры Ірына і Алена Кручынкіны.