Паўднёвы ўсход Беларусі сутыкнуўся з такой прыроднай з'явай, як ледзяныя дажджы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.
Па яе словах, гэтую з'яву нельга назваць зусім незвычайнай. Ападкі ў выглядзе дажджу ішлі з вышыні, дзе было цёплае паветра. Знізу, каля зямлі, тэмпература была мінусавая, таму пры судакрананні дажджу з паверхняй зямлі ўтваралася ледзяная скарынка.
Сіноптыкі кажуць, што заўтра цыклон пакіне тэрыторыю Беларусі. Снег будзе ісці, але ўжо не так інтэнсіўна. Толькі па паўднёвым усходзе абвешчана штармавое папярэджанне з-за галалёдзіцы.
Дарэчы, ледзяны дождж і снег пакінулі на Магілёўшчыне больш за 320 населеных пунктаў без электраэнергіі.