Лэдзі Гага ўпала са сцэны падчас эратычнага танцу з фанатам

18/10/2019 - 13:21

Амерыканская поп-спявачка Лэдзі Гага ўпала са сцэны падчас выступлення ў Лас-Вегасе. Адбылося гэта падчас эратычнага танцу з фанатам. Хлопец спатыкнуўся, згубіў раўнавагу і яны... паляцелі ўніз. А зверху на іх яшчэ ўпаў вентылятар.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці атрымала спявачка нейкія траўмы, няма. Лэдзі Гага паднялася на сцэну і працягнула выступ.

У сацыяльных сетках з'явілася шмат відэаролікаў, на якіх зафіксаванае здарэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі